Сіноптыкі: у студзені чакаюцца лютыя маразы

Як адзначае тэлеканал "Беларусь-1", нягледзячы на анамальна цёплыя студзеньскія дні, без калядных маразоў сёлета ўсё ж беларусы не застануцца.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у сярэдзіне студзеня арктычнае паветра прынясе 20-25 з мінусам ноччу, а ўдзень — 10 марозу. Пахаладанне чакаецца ўжо ў пятніцу, 4 студзеня.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, кажа, што другая палова студзеня паб'е рэкорды адмоўных тэмператур.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі