Следчы камітэт пакінуў гістарычны музей без будынка (фота)

Нацыянальны гістарычны музей так і не засяліўся ў 19-ы дом па вуліцы Фрунзе. 11 студзеня выйшла распараджэнне кіраўніка краіны на працягу месяца перадаць яго новастворанаму следчаму камітэту.

Магчыма, гістарычнаму музею больш не патрэбныя плошчы? Яго дырэктар Сяргей Вечар расказвае Еўрарадыё, што зусім наадварот. І новага будынку, замест забранага, музейшчыкі не атрымлівалі.

“Ну, зразумела, нам патрэбныя плошчы. Гэта я магу сказаць з упэўненасцю. Але якія… Пакуль гэты працэс не завершаны. Таму… Не, не атрымалі”.

Больш таго, хутка Нацыянальны гістарычны музей увогуле можа трапіць у непрыемнае становішча. Справа ў тым, што большасць яго калекцыі захоўваецца ў музеі Вялікай айчыннай вайны. А яго, як вядома, збіраюцца пераносіць у новыя памяшканні.

120204 Pikecki SK.mp3

“Нам трэба будзе памяшканне. І ў нас цэлы шэраг нашых фондаў – яны ўсе ў прыстасаваных памяшканнях. Нам трэба штосьці, каб мы маглі з гэтымі калекцыямі працаваць нармальна. І захоўваць і працаваць. Таму я думаю, што будзе нешта знойдзена. Але на дадзены момант, пакуль…”

Рэканструкцыя будынка на вуліцы Фрунзе ідзе поўным ходам. Дарэчы, на шыльдах пакуль яшчэ пазначана, што будынак належыць гістарычнаму музею. Але праводзіць фота і відэаздымку ўжо забаронена.

Еўрарадыё праверыла таксама, ці атрымалі рэгіянальныя следчыя камітэты асобныя будынкі ў рэгіёнах. Аказалася, што новая структура пераважна размясцілася ў старых сценах РУУСаў. Толькі шыльды на дзвярах замянілі.

“У будынку РУУС. Ім там аднеслі блок асобны. 27 супрацоўнікаў”, – кажуць нам у Маладзечанскім РУУС.

“Нам трэба будзе памяшканне. І ў нас цэлы шэраг нашых фондаў – яны ўсе ў прыстасаваных памяшканнях. Нам трэба штосьці, каб мы маглі з гэтымі калекцыямі працаваць нармальна. І захоўваць і працаваць. Таму я думаю, што будзе нешта знойдзена. Але на дадзены момант, пакуль…”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі