Студэнты ЕГУ просяць міжнародную супольнасць абараніць Міколу Дзядка
Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта называе абсурднымі абвінавачанні Міколы Дзядка ў падпале расійскай амбасады.
23-гадовага студэнта 2-га курса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Міколу Дзядка затрымалі 3 верасня 2010 года. Яго падазраюць у нападзе на расійскую амбасаду. З таго часу хлопец знаходзіўся пад вартай у Жодзінскай калоніі і СІЗА-1 Мінску.
Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ лічыць Міколу "закладнікам палітычнай сітуацыі", якая склалася ў Беларусі. Студэнты падкрэсліваюць, што следства не мае ніводнага наўпроставага доказу віны студэнта. У распаўсюджаным звароце студэнцтва ЕГУ прыводзіць падрабязнае прававое заключэнне па справе Міколы Дзядка, дзе пералічваюцца шматлікія працэсуальныя парушэнні.
Дадалося аўдыё гутаркі ў жывым эфіры Еўрарадыё з Кірылам Атаманчыкам, сябрам студэнцкай асацыяцыі ЕГУ.