Светлы тыдзень у Мінску (фотарэпартаж)
Кожны ахвотны мае шанец адчуць сябе званаром.
Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта на працягу Светлай сядміцы штодня на званіцах храмаў горада Мінска беларускія званары выканаюць велікодныя звон.
Па традыцыі кожны свецкі чалавек можа па благаславенню настаяцеля падняцца на званіцу і стукнуць у званы.
Жадаючыя змогуць зрабіць гэта па адрасе вул. Прытыцкага, 65 у любы дзень Светлай Сядміцы з 15 па 22 красавіка, раніцай з 10:30 да 12:00 і вечарам з 16:30 да 17:30.
Светлая сядміца - гэта першыя сем дзён святкавання Святога Вялікадня - ад уласна Вялікадня да Тыдня Фаміной. На Светлым тыдні адмяняецца пост у сераду і пятніцу.