Алена Каваленка: У Сяргея пачаў прападаць зрок, ён кепска чуе
Жонка актывіста КХП БНФ, якога судзяць у Першамайскім судзе Віцебска, сказала Еўрарадыё, што да мужа дапусцілі лекараў.
Алена Каваленка: "Сяргей вельмі дрэнна сябе адчувае. Прападаць пачаў зрок, ён кепска чуе. Зараз яго аглядаюць лекары "хуткай".
120222 KavalenkaS.mp3
Паводле
яе слоў, сваякоў падчас агляду лекарамі не пусцілі ў залу суда. Алена
Каваленка нагадала, што яе муж ужо чатыры дні трымае сухую галадоўку.
Нагадаем, Сяргей Каваленка сёння заявіў адвод суддзі, у працэсе быў абвешчаны перапынак. Сваякі Каваленкі выклікалі "хуткую" ў суд, але лекараў да яго нейкі час не дапускалі.