"Палац" ладзіць юбілейны канцэрт

Алег Хаменка кажа ў каментары Еўрарадыё, што падчас канцэрта прагучаць толькі тыя песні “Палаца”, якія любяць граць музыкі гурта. Па гэтай прычыне, жартуе Алег, і праграма 20-гадовага юбілею мае назву “Сяброўскі канцэрт гурта “Палац” з лепшымі песнямі любові і мудрасці”.

Нагадаем, 23 кастрычніка з'явілася інфармацыя пра адмену канцэрту “Палацу”. Афіцыйнай прычынай называлася тое, што "незалежна ад адміністрацыі тэатру і музыкантаў з’явіліся арганізацыйныя праблемы, у выніку якіх правядзенне мерапрыемства стала немагчымым". Аднак на наступны дзень стала вядома, што канцэрт адбудзецца. Нібыта, за “Палац” уступіўся міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі