Вікторыя Азаранка прайграла амерыканцы Серэне Уільямс — 4:6, 4:6

Першы сэт выйграла Уільямс — 6:4. Пры ліку 5:3 Вікторыя ўзяла падачу амерыканкі — 5:4, аднак лёгка аддала сваю і прайграла сэт.

У другім сэце Азаранка ўзяла дзве падачы Уільямс і выйгравала 3:0, але далей прайграла 4 геймы і саступала 3:4. Аднак Вікторыя сабралася і зраўняла лік — 4:4. Эйсы Серэны дапамаглі ёй выйграць чарговыя ачкі — амерыканка ўзяла і другі сэт — 6:4.

Матч працягваўся 1 гадзіну 35 хвілін. Па ўсіх паказчыках Серэна Уільямс была лепшай.

У чацвер На Лі перамагла Кербер — 6:4, 6:3.

Нагадаем, што напярэдадні наша суайчынніца абыграла немку Ангеліку Кербер — 6:7 (11:13), 7:6 (7:2), 6:4.

Для Вікторыі Азаранкі Серэна Уільямс — адна з самых нязручных саперніцаў. Да гэтага беларуска і амерыканка правялі паміж сабой 11 матчаў, і толькі ў адным з іх перамогу святкавала Азаранка. На цяперашнім стамбульскім турніры Серэна Уільямс ужо забяспечыла сабе выхад у паўфінал. Яна перамагла нямецкую тэнісістку Ангеліку Кербер і кітаянку На Лі. Азаранцы для выхаду ў 1/2 фінала патрэбная яшчэ адна перамога.

Фота — championat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі