“Тусал” больш без рэцэпту прадаваць не будуць

Як і тое, што ў Расіі яны забароненыя.

Нагадаем, Аляксандр Чачураў і Сяргей Лагун былі арыштаваныя 7 сакавіка ў Маскве. Хлопцы займаліся гандлем медыкаментамі праз Інтэрнэт і на замову пакупнікоў з Масквы прывезлі на продаж 1 тысячу таблетак “Тусал”. Гэтыя таблеткі свабодна прадаюцца ва ўсіх беларускіх аптэках, але ў Расіі залічаныя ў катэгорыю моцнадзейных псіхатропных рэчываў. Пакупнікамі былі аператыўнікі Дзяржнаркакантролю. Сярод міліцыянтаў такія дзеянні называюцца “аператыўнымі эксперыментамі”. Маскоўскі адвакат беларускіх “наркадылераў” Станіслаў Маркелаў і пасля суда сцвярджае, што гэта была звычайная правакацыя.

Станіслаў Маркелаў: “І следчыя, і аператыўныя супрацоўнікі пацвердзілі факт таго, што яны прадстаўляліся падчас телефонных размоў як супрацоўнікі аптэк і фармацэўты, што гэтыя хлопцы Чачураў і Лагун неаднаразова прапаноўвалі ім варыянты абсалютна законапаслухмяныя. Прапаноўвалі пераправіць лекі па пошце, прапаноўвалі, каб яны прыехалі ў Беларусь. А ўжо супрацоўнікі Дзяржнакакантролю настойвалі на забароненым варыянце – каб яны прыехалі ў Расію. Гэта значыць, проста правакавалі на злачынства”.

Адвакат Чачурава і Лагуна сцвярджае, што акрамя самаго факту “кантрабанды” таблетак ад кашлю беларускімі хлопцамі ў Маскву суд ніякіх іншых доказаў іх віны не меў, каб прылічваць іх да наркадылераў. Але старшы лейтэнант маскоўскага Дзяржнаркакантролю Аляксей Юрачкін, які “раскручваў” справу гандляроў “Тусалам” з Баранавічаў, у размове з карэспандэнтам Еўрарадыё абверг яго словы.

Аляксей Юрачкін: “Яны ў перапісцы праз Інтэрнет спасылаліся на сайт, дзе распісваецца, як гэтыя лекі дзейнічаюць, дзе яны забароненыя, дзе не, як наркаманы іх выкарыстоўваюць. Усе гэта на тым сайце было, і яны пра яго ведалі і спасылку на яго рабілі”.

Адвакат Станіслаў Маркелаў кажа, што хлопцы свабодна, без усялякіх рэцэптаў, набывалі таблеткі ад кашлю “Тусал” у аптэках Баранавічаў. Еўрарадыё вырашыла дазнацца, ці насамрэч польскія таблеткі можна без праблемаў набыць у беларускіх аптэках. У даведцы пацвердзілі, што гэты прэпарат ёсць у наяўнасці амаль у кожнай аптэцы Мінску. Але так проста яго не набудзеш.

Аператар даведкі: “Проста так у аптэцы іх не прадаюць, толькі па рэцэпце”.

17 верасня стала вядома, што міністр аховы здароўя Васіль Жарко накіраваў ва ўсе аптэкі тэлеграму з патрабаваннем больш жорстка сачыць за выдачай лекаў, якія ўтрымліваюць дэкстраметарфан, сярод якіх і таблеткі “Тусал”. Раней на рэцэпт не звярталі асаблівай увагі. Але гучная справа двух хлопцаў з Баранавічаў прымусіла медыцынскіх чыноўнікаў перагледзець стаўленне да працэдуры набыцця лекаў.

Зараз адвакат беларускіх “кантрабандыстаў” абскарджвае прысуд Цвярскога суда. Але загадзя ўпэўнены ў марнасці сваіх дзеянняў. Больш спадзяванняў на тое, што беларускія ўлады заступяцца за сваіх грамадзян.

Станіслаў Маркелаў: “Беларуская ўлада мае права патрабаваць экстрадыцыі беларусаў на радзіму, і расійская не мае права ёй адмаўляць. Пасля экстрадыцыі будзе разгледжана пытанне аб здзяйсненні імі злачынства. Зразумела, што па беларускім заканадаўстве яны нічога супрацьпраўнага не здзяйснялі”.

Як патлумачыў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Генеральнай пракуратуры Беларусі Міхаіл Вавула, уздымаць пытанне аб перадачы грамадзян Беларусі “для адбыцця пакарання на радзіме” можна будзе толькі пасля ўступлення прысуду ў законную сілу і па асабістай просьбе асуджаных. Прычым, яшчэ павінна быць згода расійскай Генпракуратуры перадаваць асуджаных, а беларускай – прымаць іх. І ніякай размовы аб пераглядзе справы не будзе.

Міхаіл Вавула: “Калі дасягнута пагадненне аб перадачы для далейшага адбыцця пакарання, то гэта пакаранне павінна быць выканана адпаведным чынам. Такой працэдуры міжнародная практыка не прадугледжвае – перагляду ўжо вынесенага прысуду іншай дзяржавай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі