У Брэсцкую бібліятэку даслалі рэдкія фотаздымкі Яўхіма Карскага (фота)

Васемнаццаць рэдкіх фота вядомага беларусаведа, этнографа, акадэміка Яўхіма Карскага даслаў у Брэсцкую абласную бібліятэку яго праўнук, які жыве ў Расіі. Пра гэта распавядаецца на сайце бібліятэкі.

Фатаграфія дзядзькі акадэміка, краязнаўца Івана Ануфрыевіча Карскага з жонкай, зробленая ў Ваўкавыску, "знайшлася літаральна месяц таму ", - піша Аляксандр Карскі.

Аляксандр Карскі піша, што ў сямейным архіве ёсць яшчэ рэдкія здымкі. Фатаграфіі будуць экспанавацца на свяце Беларускага пісьменства ў верасні гэтага года ў Ганцавічах.

  Іван Карскі з жонкай Феафаніяй.


Яўфімій Навіцкі(тады яшчэ не ўзяў прозвішча маці) да часоў вучобы ў Нежынскім гісторыка-філалагічным інстытуце.


Яўхім Карскі, выкладчык 2-й Віленскай мужчынскай гімназіі.


 Жонка прафесара Карскага Софья з дачкой.

Яўхім Карскі, прафесар Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта.

 Сямья прафесара Яўхіма Карскага.


Акадэмік Яўхім Карскі, 1929 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі