У комплексе будынкаў КДБ праходзілі вучэнні (фота)
Да яго прыехалі каля дзесятка пажарных машын.
Каля паловы на 18-ую гадзіну да галоўнага офісу КДБ пад'ехала каля дзесятка пажарных аўтамабіляў. Яны выстраіліся ў лінію каля ходнікаў з боку вуліцы Камсамольскай, некалькі заехалі ва ўнутраны двор Камітэту дзяржбяспекі. Самі ходнікі былі ачэпленыя, у будынак забягалі пажарныя са спецыяльным абсталяваннем. У той самы час агню, альбо дыму бачна не было.
Пра тое, што гэта былі вучэнні, Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Навіцкі.