У Гомелі выбралі найпрыгажэйшую дзяўчыну Палесся (фота)
Ініцыятарам конкурсу выступіў гарадскі цэнтр моды і прыгажосці “Крышталёвая німфа”.
9 лютага ў гарадскім цэнтры культуры прайшоў абласны конкурс “Прыгажуня Палесся”. У ім прынялі ўдзел васямнаццаць дзяўчат з усёй Гомельшчыны. На працягу студзеня ва ўсіх асноўных гарадах вобласці праходзілі кастынгі, на якіх і былі выбраныя будучыя фіналісткі.
Пад час фінальнага выступу дзяўчаты прадставілі пяць разнастайных дэфіле — ад купальнікаў да вопраткі са штучнага футра (у ахову прыроды).
Паміж дэфіле публіку разагравалі беларускія спевакі — сапраўдным “хэдлайнерам” стаў гурт “Litesound”.
Нарэшце, пасля апошняга дэфіле ў вясельных сукенках дзяўчаты на сцэне чакалі прысуду журы. Пераможцай была абрана студэнтка 2 курса Беларускага дзяржуніверсітэта транспарту Маргарыта Букшта.