У Гродне масаж падаражэў на 300%?
Масаж у паліклініцы ў Гродне, які каштаваў менш за 40 тысяч, за адзін дзень змяніў свой кошт на 124 тысячы рублёў.
Слухачка Еўрарадыё Хрысціна, запісалася на агульны масаж ступней і пазваночніка ва ўчастковай паліклініцы Гродна яшчэ ў мінулым месяцы, бо раней усё было распісана. Ёй паведамілі, што гэта будзе каштаваць 37 тысячаў 300 рублёў, але за месяц кошт вырас амаль у 4 разы. Вось што распавяла яна ў жывым эфіры Еўрарадыё.
Хрысціна: “Сёння я збіралася пайсці нарэшце на першы сеанс. Патэлефанавала туды, і мне сказалі, што цяпер сеанс таго самага масажу каштуе 124 тысячы”.
Хрысціна адзначыла, што такі кошт фактычна не адрозніваецца ад прыватных паслугаў масажыстаў.