У Гродне пачаліся Дні святога Губерта (фота)

Па матывах гэтай гісторыі маладыя акцёры паказалі тэатральную пастаноўку. Невялікі спектакль спецыяльна для Дзён Св. Губерта напісала Яўгенія Рамановіч. Увечары для гродзенцаў зайграў гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”.

У рамках грамадскіх Дзён Гродна 5-6 лістапада пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест: асоба, грамадства, дзяржава”. Даследаванні дагэтуль невядомага Гродна XIX-XX стагоддзяў і часоў Вялікага Княства Літоўскага прадставяць гісторыкі з Беларусі, Польшчы і Расіі.

Свята ў гонар нябеснага апекуна горада прыдумалі сябры мясцовага “Таварыства беларускай мовы” і выдавецкай праграмы “Гарадзенская бібліятэка” яшчэ тры гады таму. На думку старшыні гродзенскай філіі ТБШ Таццяны Канопкінай, тэма Св. Губерта падкрэслівае еўрапейскаць горада:

“Я лічу, што гэта “фішка” Гародні, - пракаментавала Еўрарадыё Таццяна Канопкіна. - Святы Губерт – гэта тое, што належыць толькі нам. Так як у Санкт-Францыска на кожным кроку можна ўбачыць Святога Францыска: ад сувеніраў і нават пірожных да розных мерапрыемстваў. Там шануюць і паважаюць памяць аб ім. Таму трэба да гэтага ставіцца вельмі сур’ёзна”.

Паводле легенды, пад час палявання бельгійскі герцаг Губерт убачыў аленя з залатым крыжам. Ён прыняў незвычайную жывёлу за нябесны знак, раздаў сваё багацце бедным і стаў праведнікам. Пасля смерці касцёл кананізаваў Губерта. Паводле каталіцкага календара, дзень гэтага святога прыпадае на 3 лістапада. У 1540 годзе герб з выявай аленя з залатым крыжам Гродна падарыла каралева Бона Сфорца.

Старшыня гродзенскай філіі ТБШ Таццяна Канопкіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі