У Лондане адбылося ўручэнне Brit Awards
"Найлепшым брытанскім альбомам" года стаў дыск "21" спявачкі Адэль.
Яе ж назвалі "Найлепшай брытанскай выканаўцай". Таксама дзве ўзнагароды Брытанскай асацыяцыі вытворцаў фанаграм у галіне поп-музыкі атрымаў Эд Шыран: журы прызнала яго "найлепшым брытанскім выканаўцам" і "прарывам года", перадае РБК.
Акрамя іх, лаўрэатамі сталі гурт Coldplay як "найлепшы брытанскі гурт" і група One Direction — за "найлепшы брытанскі сінгл" (What Makes You Beautiful). У намінацыі "найлепшая замежная выканаўца" журы абрала Рыяну. А "найлепшым замежным выканаўцам" стаў Бруна Марс. "Найлепшым замежным гуртом" сталі Foo Fighters, узнагарода "за міжнародны прарыў" дасталася Лана дэль Рэй.
Асобную ўзнагароду за выбітны ўнёсак у поп-музыку і развіццё індустрыі ўручылі гурту Blur. У намінацыі "выбар крытыкаў" перамогу прысудзілі шатландскай R&B і соўл-спявачцы Эмелі Сандэ.