У мінскім заапарку збяруцца ведзьмы, русалкі і лесавікі
Тэатралізаваная імпрэза, прымеркаваная да Купалля, пройдзе 6 ліпеня ў сталічным заапарку.
На беразе Чыжоўскага вадасховішча збяруцца ведзьмакі, ведзьмы, русалкі ды лесавікі. На гэтае свята арганізатары запрашаюць усіх ахвотных. Публіцы абяцаюць удзел у старажытных абрадах, танцах і варажбе. Увесь вечар будуць гучаць народныя купальскія песні ў выкананні творчых калектываў.
Кульмінацыяй свята стане прыбыццё на конях бога агню Перуна. Ён чарадзейнай паходняй запаліць пяціметровае вогнішча на пляцоўцы абрадавых магічных дзеяў, распавядае агенцтва “Мінск-Навіны”.