У Мінску навучэнец ПТВ скраў сцяг замежнай амбасады
16-гадовы падлетак прагульваўся ўначы па вуліцы Захарава паўз амбасаду Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і паквапіўся на сцяг гэтай краіны.
Хлопец здолеў зняць яго з будынка, затым уцёк. Свой трафей ён схаваў дома ў шафе.
Праўда, знайшлі малалетняга злодзея вельмі хутка. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі да чатырох год, паведамляе БелаПАН.