У Мінску падаражэла таксі

Пакуль кошты на праезд у таксі паднялі службы 107, 135 і 184. Цяпер мінімальны кошт паездкі ў таксі 107 і 135 складае 25 тысяч рублёў. Цана кіламетра — 4200, за горадам — 6300. Мінімальны кошт у таксі 184 — 22 тысячы, за кіламетр там возьмуць 3500 рублёў.

Нагадаем, апошні раз тарыфы на праезд у таксі ў Мінску падымаліся ў снежні 2011 года. Вось што распавяла Еўрарадыё адміністратар сайта taxist.by, супрацоўніца службы таксі 135 Алеся:
120920_taxi.mp3
"Калі раслі кошты на паліва і курсы, у таксі немагчыма было падняць тарыф, бо ў нас на рынку існуе не добрасумленная канкурэнцыя і вельмі жорсткі дэмпінг коштаў. Машыны не рамантуюцца, не мыюцца, таму што няма сродкаў, перавозчыкам не здаецца план, просяць адтэрміноўкі па плацяжах".

Ці будуць падымаць кошты іншыя службы, пакуль невядома.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі