У Нацбанку не ведаюць, калі Пётр Пракаповіч выйдзе на працу

Пятру Пракаповічу 68 год. Ён узначальвае Нацбанк з 1998 года. У студзені сёлета Аляксандр Лукашэнка падоўжыў тэрмін яго паўнамоцтваў да 31 снежня 2015 года. 17 сакавіка сёлета па выніках справаздачы кіраўніку краіны Пракаповіч заявіў: “Пакуль я з’яўляюся старшынём  праўлення Нацбанку, ніякая разавай імгненнай дэвальвацыі не будзе”.

Пры гэтым кіраўнік Нацбанку адзначыў, што пад словамі “разавая дэвальвацыя” ён мае на ўвазе “нават не дэвальвацыю ў 20—30%, а дэвальвацыю вышэй за 5%”, нагадвае БелаПАН.

На 13 траўня Нацбанк вызначыў афіцыйны курс долара — 3 084 рубля. У абменніках долар каштуе 4000 рублёў, на пазабіржавым рынку — 5000.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі