У Расіі разбілася беларуская велагоншчыца

Як пішуць "Тульские известия", 20-летняя спартоўка падчас спаборніцтваў у кейрыне ў рамках "Вялікага прыза Тулы" павалілася і стукнулася галавой аб бетоннае пакрыццё. Ад удару шлем раварысткі раскалоўся на часткі.

У лякарні спартоўцы зрабілі аперацыю. Стан дзяўчыны застаецца цяжкім, але стабільным. Яна знаходзіцца ў рэанімацыі.

Паведамляецца, што Паліна Жук — адна з лідарак зборнай Беларусі па веласпорце на трэку.

Фота — mk.tula.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі