У штаб-кватэры ААН прадстаўлена выстава пра Беларусь і Чарнобыль

Выстава "Чарнобыль і Беларусь. Мінулае, сучаснасць і будучыня", прымеркаваная да 25-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы, праходзіць у жэнеўскім Палацы нацый, паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Андрэй Савіных: "Прадстаўленая калекцыя дзіцячых малюнкаў, здымкаў, інфармацыйных буклетаў пра чарнобыльскія наступствы".

Мерапрыемства арганізавала Міністэрства надзвычайных сітуацый пры ўдзеле пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Жэневе.

Мяркуецца, што выставу наведаюць да 10 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі