У Віцебску гарэў "квартал Шагала"

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", гэты квартал мінулым летам дэкаратары пабудавалі для здымак фільма Аляксандра Міты пра Марка Шагала.

Гарэў адзін з дамоў, які падчас здымак імітаваў "Вулей" — так называецца знакаміты парыжскі інтэрнат, дзе жылі славутыя мастакі.

Дарэчы, у гэтым "квартале" пад назіраннем выратавальнікаў здымалі сцэны пажару, які бушаваў у Віцебску ў ноч нараджэння Шагала. Пасля заканчэння здымак кіношнікі хацелі спаліць усе бутафорскія хаты. Але кіраўніцтва горада папрасіла іх пакінуць бутафорыю, каб гараджанам засталася памяць пра кіно.

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі