Уладальнік пустуючай кватэры: Магчыма, выбух быў у мяне

“Там была пустуючая кватэра. З якой невядома быў адключаны газ, альбо не быў адключаны. Ён мог збірацца там гадамі. Калі не вентылюецца ніяк кватэра, то ён мог там сабрацца і выбухнуць”, — расказваюць ў аддзеле архітэктуры Лагойскага райвыканкама на наступны дзень пасля здарэння.

Еўрарадыё знайшло ўладальніка той самай кватэры. Ім аказаўся Сяргей Тулупаў, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Бараўлянах пад Мінскам, а кватэру ў доме пад Лагойскам выкарыстоўвае толькі летам.

120221 Pilecki Tulupau.mp3

“Я пражываў. Але ў вяснова-летні-восеньскі перыяд. Зімой, калі маразы, то не варта было чапаць машыну. Таму я там з 13-14 студзеня не быў”, — расказвае Сяргей.

Пра версію з выбухам менавіта ў ягонай кватэры мужчына ведае. І не адмаўляе яе. Сяргей гаворыць, што стараўся выключаць усе электрапрыборы перад ад’ездам. Але дадае, што газавая пліта ў кватэры не мянялася ўжо больш за 30 гадоў.

“Магчыма гэта. Але я калі з’язджаў, звычайна ўсе электрапрыборы, акрамя лядоўні усе былі адключаныя. Я дакладна памятаю, што я ўсё з разетак падаставаў. Калі апошні раз быў, то нічога такога не было… Газавая пліта толькі, на газе якая. Лічыльнік я два гады таму паставіў. І ўсё, больш нічога. Яна (пліта Еўрарадыё), вось з самага пачатку, як дом пабудавалі, так і стаяла. З канца 1970-х”.

Як даведалася Еўрарадыё, Сяргею Тулупаву пакуль не выплацілі зусім ніякай кампенсацыі. Нават 2 мільёнаў, якія раённыя чыноўнікі раздавалі кожнай пацярпелай сям’і. Ён, нібыта, не знаходзіўся ў доме падчас здарэння. А таму і грошай яму не трэба.

“Там была пустуючая кватэра. З якой невядома баў адключаны газ, альбо не быў адключаны. Ён мог збірацца там гадамі. Калі не вентылюецца ніяк кватэра, то ён мог там сабрацца і выбухнуць”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі