Вікторыя Азаранка па-ранейшаму застаецца першай ракеткай свету
Беларуска ўзначальвае рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), апублікаваны 30 красавіка.
Другое месца займае расіянка Марыя Шарапава. На трэцяй прыступцы — чэшка Петра Квітава.
Нагадаем, што ў нядзелю 29 красавіка наша суайчынніца саступіла Шарапавай у фінале тэніснага турніру ў Штутгарце — 1:6, 4:6. Тым не менш, Азаранка захавала за сабой званне першай ракеткі свету.
У гэтым сезоне беларуска выйграла чатыры турніры, а за ўсю кар’еру яна ўжо мае 12 пераможных турніраў.
Фота — sport-express.ru