Вікторыя Азаранка па-ранейшаму застаецца першай ракеткай свету
У панядзелак апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA.
Беларуска займае ў ім першы радок з 9020 ачкамі. У расіянкі Марыі Шарапавай 7610 ачкоў і другая пазіцыя. На трэцім месцы полька Агнешка Радваньска з 7080 баламі. Адзначым выхад на 6-ю пазіцыю амерыканкі Серэны Уільямс (колішняй першай ракеткі свету), якая днямі абыграла ў фінале турніра ў Мадрыдзе Вікторыю Азаранку.
У чэмпіёнскай гонцы Азаранка таксама захавала за сабой першы радок. У яе — 5640 балаў, у Шарапавай, якая на другім месцы — 3640.
Фота — bymedia.net