Вікторыя Азаранка працягвае перамагаць на Australian Open
Першая ракетка свету перамагла грачанку Элені Даніліду — 6:1, 6:0.
Як паведамляе сайт gotennis.ru, 23-гадовая беларуская тэнісістка пяць разоў брала падачу суперніцы, а Даніліду не змагла рэалізаваць тры сваіх брэйк-пойнты.
У трэцім раўндзе спаборніцтваў Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж амерыканкай Джэймі Хэмптан і Луксікай Кумхум з Таіланда.
Фота — gotennis.ru