Вікторыя Азаранка страціла званне першай ракеткі свету
Беларуска саступіла лідарства ў рэйтынгу WTA расіянцы Марыі Шарапавай і знаходзіцца на другой прыступцы.
На гэта паўплывалі вынікі турніру "Вялікага шлема" "Ралан Гарос", які прайшоў у Парыжы, адзначае "Прессбол". Нагадаем, што Азаранка выбыла са спаборніцтваў яшчэ на стадыі 1/8 фіналу, калі прайграла славачцы Даменіцы Цыбулковай.
Шарапава, дарэчы, той турнір выйграла.
Фота — protennis.by