Вікторыя Азаранка — ў чвэрцьфінале Australian Open
У матчы 4-га круга беларускія тэнісістка лёгка перайграла расіянку Алену Весніну — 6:1, 6:1.
У 1/4 фінала Азаранку чакае яшчэ адна расійская тэнісістка — Святлана Кузняцова. У цяжкім матчы яна абыграла датчанку Каралін Вазняцкі — 2:6, 6:2, 7:5.
Нагадаем, што летась Вікторыя Азаранка выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і ўпершыню стала першай ракеткай свету. Прызавы фонд турніра складае 31 мільён долараў.
На здымку з архіву: Азаранка і Вазняцкі ў Мінску. Фота — bymedia.net