Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Індыян-Уэлсе
18 сакавіка ў фінальным матчы яна перамагла расіянку Марыю Шарапаву з лікам 6:2, 6:3.
22-гадовая беларуская тэнісістка атрымала чэк на 1 мільён долараў, адзначае БелаПАН.
Дарэчы, ад пачатку сезону-2012 Азаранка атрымала ў адзіночным разрадзе ўжо 23 перамогі запар.
Фота: ByMedia.net