Вікторыя Азаранка зазнала першую паразу ў сезоне
Першая ракетка свету не змагла выйсці ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі.
У ноч на 29 сакавіка Азаранка за 1 гадзіну 38 хвілін прайграла францужанцы Марыён Барталі 3:6, 3:6, паведамляе БелаПАН. Перад гэтым нашая суайчынніца стала найлепшай на турнірах у Сіднэі, Дасе, Індыян-Уэлсе, а таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.
Тым часам паспяхова працягвае гуляць у пары Максім Мірны. Наш суайчыннік і канадзец Дэніэл Нестар выйшлі ў паўфінал турніру. За 57 хвілін яны абыгралі паляка Лукаша Кубата і серба Янка Ціпсарэвіча — 6:1, 6:4. Наступнымі сапернікамі беларуска-канадскага дуэта будзе індыйская пара Махеш Бхупаці і Рохан Бопана.