Як у Вязынцы вясну гукалі (фотарэпартаж)
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства разам з Літаратурным музеем Янкі Купалы правялі 23 сакавіка "Гуканне вясны" ў Вязынцы.
Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Яно традыцыйна суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.