За акцыю ў Свіслачы суд прызначыў чарговы штраф
На Гродзеншчыне суды за акцыю 27 кастрычніка доўжацца другі месяц. Гэтак пераследуюць тых, хто ўшанаваў памяць паўстанцаў 1863 года.
13 снежня Свіслацкі раённы суд асудзіў актывіста з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка. Яго абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыяваным мерапрыемстве. Трафімчык мусіць заплаціць штраф у 800 тысяч рублёў (каля 100 долараў), адзначае праваабарончы сайт "Вясна".
Нагадаем, што яшчэ ў дзень акцыі былі затрыманыя чатыры яе ўдзельнікі. Траіх пакаралі суткамі, а аднаго — штрафам. Амаль праз месяц пасля мерапрыемства былі асуджаныя да штрафаў актывісты са Свіслачы — Віктар Дзясяцік, Анатоль Валюк і Юры Глебік.
З пратаколамі правапарушэнняў ужо азнаёмленыя актывісты Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў ды Ірына Данілоўская. Калі іх выклічуць у суд, пакуль невядома.
Фота Трафімчыка — spring96.org