Жодзінскага футбаліста з матча шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай
Здарэнне адбылося 7 траўня падчас матчу паміж гродзенскім "Нёманам" і жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ".
На 5-й хвіліне паміж гульцом гаспадароў Паўлам Рыбаком і абаронцам жодзінцаў Антонам Рабцавым адбылося сутыкненне. У выніку яго Рабцаў не змог працягнуць сустрэчу, паведамляе football.by.
Пазней выявілася, што футбаліста даставілі ў гродзенскую лякарню хуткай дапамогі. У яго дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мозгу, а таксама рана левай сківіцы. Гульцу наклалі пяць швоў.
Нагадаем, што матч паміж "Нёманам" і "Тарпеда-БелАЗ" скончыўся ўнічыю — 1:1.
Фота — tutgrodno.com