Журналістка дзяржаўнай газеты судзіцца са старшынём райвыканкаму

Супрацоўніца дзяржаўнай газеты “Савецкае Палессе” Святлана Курылік падала ў суд на старшыню Ганцавіцкага райвыканкаму Уладзіміра Столяра. Райвыканкам — адзін з заснавальнікаў газеты.

Сутнасць справы наступная. Скарга журналісткі на тое, што рэдакцыя парушае працоўны кодэкс, дайшла да Берасцейскага аблвыканкаму. Там запрасілі службовую характарыстыку жанчыны. Складалі яе некалькі працаўнікоў райвыканкаму, як сцвярджае журналістка, з ужываннем эпітэтаў, якія прынізілі ейны гонар і годнасць. Паводле жанчыны, чыноўнікі да таго ж распаўсюдзілі плёткі.

Журналістка патрабуе маральную кампенсацыю 3 млн руб, але з кожнага адказніка, бо плёткі распаўсюджваў не толькі старшыня, паведамляе Белсат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі