Рэжым Лукашэнкі зрабіў украінскага алігарха Фірташа дыпламатам

Дзмітрый Фірташ / АР
Дзмітрый Фірташ / АР

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі зрабіў украінскага алігарха Дзмітрыя Фірташа... дыпламатам. Высветлілася, што ён з 2021 года мае статус "дарадцы пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене". І такім чынам Фірташ спасылаецца на "дыпламатычны імунітэт" і спрабуе выратавацца ад экстрадыцыі з Аўстрыі ў ЗША, піша dw.com.

Справу Фірташа разглядалі суды ў Аўстрыі, і яны не прызналі яго дыпламатычнага імунітэту. Аднак Вышэйшы зямельны суд Вены па крымінальных справах вярнуў яе на разгляд у першую інстанцыю.

У пасольстве РБ у Вене не адказалі на пытанне DW пра тое, чым займаецца Дзмітрый Фірташ у статусе дарадцы.

Фірташ быў затрыманы ў Аўстрыі ў сакавіку 2014 года на запыт ЗША. Пасля яго выпусцілі пад заклад у 125 мільёнаў еўра. Бізнесмену за хабарніцтва і стварэнне злачыннай супольнасці пагражае да 50 гадоў турмы і канфіскацыя ўсіх актываў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі