Рэжым прапанаваў беларусам са сваёй кішэні заплаціць за падман — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская адрэагавала на ініцыятыву ЦВК РБ "скінуцца" на выбары дэпутатаў (створаны пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў).

"Беларусам прапанавалі са сваёй кішэні заплаціць за падман, які рэжымныя чыноўнікі называюць "выбарамі", — кажа Ціханоўская. — Заплаціць за ўлёткі і плакаты, у якіх нахабна хлусяць, што ў нас ёсць выбар. Заплаціць за "працу" камісій, якія фальсіфікуюць вынікі і пазбаўляюць нас права голасу. Заплаціць за выраб бланкаў і бюлетэняў, якія потым выкінуць у скрыню. Толькі не ў тую, якая выкарыстоўваецца для галасавання. Беларусы, ці гатовыя вы заплаціць за падман са сваёй кішэні? Я думаю, адказ відавочны. Мы з вамі выдатна ведаем, што гэта БЕЗВЫБАРЫ. Гэта падман, у якім мы не павінны ўдзельнічаць".

На 25 лютага 2024 года ў Беларусі прызначаныя выбары адначасова ў мясцовыя Саветы дэпутатаў і ў Палату прадстаўнікоў. Праваабаронцы заяўляюць, што выбарчая кампанія пачынаецца ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій, фактычнай адсутнасці свабоды слова, мірных сходаў і асацыяцый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі