Ціханоўская прапанавала беларусам пяць спосабаў, як рэагаваць на галасаванне
Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская запісала відэазварот, у якім прапанавала беларусам пяць спосабаў, як рэагаваць на "адзіны дзень галасавання".
"Я заклікаю вас выказаць сваю нязгоду з гэтым фарсам, хоць і разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося", — кажа лідарка дэмакратычных сіл.
Яна назвала наступныя спосабы:
— пазбягаць удзелу ў любых мерапрыемствах рэжыму;
— атрымліваць праўдзівую інфармацыю з нехалежных медыя; пры гэтым неабходны карыстацца VPN і выдаляць лічбавыя сляды;
— не дазваляць рэжыму падмануць сябе, блізкіх і сяброў; тлумачыць, што ў Беларусі адбываюцца "бязвыбары";
— збіраць доказы злачынстваў рэжыму і яго памочнікаў, каб яны ведалі, што будуць адказваць за свае дзеянні;
— выкарыстоўваць сродкі творчага самавыяўлення: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Спосабам выказвання нязгоды можа быць нават размова па-беларуску.
Таксама Ціханоўская падкрэсліла, што вынікі так званых "выбараў" не прызнаюць ні самі беларусы, ні міжнародная супольнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.