Рэжысёр Андрэй Кудзіненка ў жывым эфіры ў 16.00!
Рэжысёр Андрэй Кудзіненка, аўтар "Масакры" і "Акупацыя. Містэрыі", у 16.00 стане госцем жывога эфіру Еўрарадыё. Высветлім, чаму Мінкульт так не любіць і забараняе кінаальманах "Хранатоп", які прадзюсуе Кудзіненка, і чаму ўсё ж чарговы маніфест праекту будзе прэзентаваны менавіта на кінафестывалі "Лістапад", з якога давялося зняць паказ чарговай серыі "Хранатоп. Танатас і Эрас".