Роджэр Федэрэр зрабіў фота "на мільён"
Роджэр Федэрэр і карэйскі поп-гурт Blackpink / instagram.com/rogerfederer
Швейцарскі тэнісіст, былая першая ракетка свету Роджэр Федэрэр выклаў на сваёй старонцы ў Instagram фота з удзельніцамі карэйскага поп-гурта Blackpink.
"Мае дзеці сказалі, што гэта адназначна пост для Instargam", — пракаментаваў ён здымак. І не памыліўся. За суткі гэтую фатаграфію адзначылі больш за 1,2 мільёна разоў.
Федэрэр у мінулым годзе завяршыў кар'еру, а да гэтага выйграў 20 турніраў Вялікага шлема і шэсць выніковых турніраў ATP у адзіночным разрадзе. А Blackpink — гэта папулярны паўднёвакарэйскі гёрл-гурт. Яго кампазіцыі займаюць высокія месцы ў сусветным чарце продажаў лічбавых песень Billboard.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.