Са жніўня мігранты больш за 33 тысячы разоў спрабавалі перайсці мяжу ў Польшчу

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Са жніўня — пачатку міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы — польскія памежнікі зафіксавалі ўжо 33,2 тысячы спробаў нелегальнага пранікнення ў краіну, расказалі ў польскай Памежнай службе.

Пры гэтым за ўвесь мінулы год такіх спробаў было толькі 88. Пазней, праўда, гэты твіт быў выдалены. 

Тым не менш учора зноў былі зафіксаваныя сотні спробаў мігрантаў прарвацца ў Польшчу. Польская памежная служба паведамляе, што 11 лістапада былі заўважаныя 223 спробы парушыць мяжу. У дачыненні да 26 чалавек была вынесеная пастанова з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю краіны. Затрыманыя тры чалавекі — двое грамадзян Ірака і грамадзянін Сірыі.

Цяпер на беларуска-польскай мяжы знаходзіцца некалькі тысяч мігрантаў, якія хочуць праз Польшчу трапіць у Германію. Крызіс абвастрыўся ў пачатку гэтага тыдня. Польскаму боку давялося павялічыць сілавую прысутнасць на мяжы, суседняя Літва ўвяла ў прыгранічных раёнах надзвычайнае становішча.

У краінах ЕС, а таксама ў ЗША і Вялікабрытаніі лічаць, што крызіс створаны афіцыйным Мінскам. Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае мігрантаў для навязвання сваіх палітычных інтарэсаў ва ўзаемаадносінах з краінамі ЕС. Мінабароны Польшчы ў пятніцу апублікавала кадры людзей, што маршыруюць з іншага боку мяжы пад крыкі крыкі "go".  

"Яшчэ адзін прыклад інструментальнага абыходжання з мігрантамі ў Беларусі. Яны змушаныя маршыраваць уздоўж агароджы, якая дзеліць мяжу", — адзначылі ў Мінабароны Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі