Саакашвілі папрасіў пахаваць яго сэрца ў Кіеве

Так выглядае Міхаіл Саакашвілі / Reuters
Так выглядае Міхаіл Саакашвілі / Reuters

Стан здароўя экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі пагоршыўся. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", 1 лютага ён ненадоўга падключыўся па відэасувязі да судовага працэсу па яго справе ў Тбіліскім гарадскім судзе. Суд другі месяц разглядае хадайніцтва адвакатаў Саакашвілі аб вызваленні ці адтэрміноўцы яму крымінальнага пакарання.

Міхаіл Саакашвілі быў арыштаваны ў Тбілісі восенню 2021-га пасля нелегальнага вяртання на радзіму. Ён знаходзіцца ў цывільнай клініцы, куды яго перавялі з турмы ў траўні 2022-га. У сераду падчас уключэння Саакашвілі папрасіў пахаваць яго сэрца ў Кіеве, бо "яно належыць Украіне". Ён заявіў, што верыць у перамогу Украіны. Калі ж падняў майку, каб паказаць, у якім фізічным стане знаходзіцца, відэатрансляцыя была перарваная.

Сваякі і адвакаты Міхаіла Саакашвілі занепакоеныя станам яго здароўя і настойваюць на яго пераводзе ў клініку за мяжу (яны мяркуюць, што было атручванне). Улады Грузіі абвінавачваюць прыхільнікаў экс-прэзідэнта ў спекуляцыях наконт стану яго здароўя.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўлады Грузіі забіваюць Міхаіла Саакашвілі, грамадзяніна Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі