Сабаленка прайграла ў Цынцынаці, Азаранка сустрэнецца з першай ракеткай свету

Сабаленка прайграла ў Цынцынаці, Азаранка сустрэнецца з першай ракеткай свету

Арына Сабаленка выбыла з тэніснага турніру ў Цынцынаці ўжо ў 1/16 фіналу. Трэцяя ракетка свету прайграла ў трохсэтавым паядынку, які працягваўся амаль дзве з паловай гадзіны, іспанцы Пауле Бадоса (31-й у сусветным рэйтынгу) — 7:5, 2:6, 6:7.

Вікторыя Азаранка (15) выйшла ў 1/8 фіналу. У сваім другім паядынку на турніры беларуска перамагла Элісан Рыске з ЗША (37) — 6:2, 7:5. Наступная саперніца — першая ракетка свету аўстралійка Эшлі Барці, якая абыграла брытанку Хізер Уотсан — 6:4, 7:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі