Сабаленка прайграла ў фінале Выніковага турніру WTA
Арына Сабаленка / wtatennis.com
Арына Сабаленка (7-я ракетка свету) прайграла ў фінале Выніковага турніру WTA. Пераможцай стала францужанка Каралін Гарсія (6), якая выйграла ў беларускі ў двух сэтах — 7:6(7:4), 6:4.
Гэта быў другі выпадак, калі беларуская тэнісістка гуляла ў фінале Выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі. Папярэдні раз у ім у 2011 годзе паўдзельнічала Вікторыя Азаранка і таксама няўдала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.