Сабаленка стала 6-й ракеткай свету, а Сасновіч — 36-й
Пасля заканчэння адкрытага чэмпіянату Францыі апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Яго ўпэўнена ачольвае Іга Свёнтак з Польшчы.
Арына Сабаленка паднялася з 7-га на 6-е месца, а Аляксандра Сасновіч — з 47-га на 36-е. А вось Вікторыя Азаранка страціла некалькі пазіцый, цяпер яна 19-я ракетка свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.