Сабаленка ўтрымала за сабой 20-е месца ў рэйтынгу WTA
У панядзелак, 17 верасня, з'явіўся абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Арына Сабаленка ўтрымала за сабой 20-е месца. Аляксандра Сасновіч з 30-га месца апусцілася на 31-е, Вікторыя Азаранка — з 61-га на 63-е, Вера Лапко —з 64-га — на 66-е.
У першай дзясятцы рэйтынгу зменаў не адбылося. Лідыруе румынка Сімона Халеп.