Сабаленка ўжо не ў першай дзясятцы рэйтынгу WTA
Арына Сабаленка ўжо не ў першай дзясятцы рэйтынгу WTA. У яго абноўленым варыянце, які з'явіўся 26 жніўня, беларуская тэнісістка апусцілася з 9-га на 13-е месца. Вікторыя Азаранка засталася на 41-й пазіцыі, Аляксандра Сасновіч была 45-й, а стала 46-й ракеткай свету. У рэйтынгу лідыруе японка Наомі Осака.
Наступнае абнаўленне рэйтынгу WTA чакаецца па выніках адкрытага чэмпіянату ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.