Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Цынцынаці
Беларуска Арына Сабаленка (34-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 фіналу тэніснага турніру ў амерыканскім Цынцынаці.
У паядынку першага круга наша спартоўка выйграла ў брытанкі Яханы Конта (39) — 4:6, 6:3, 6:4. Далей Сабаленку чакае сустрэча з пераможцай матча паміж чэшкай Каралінай Плішкавай (8) і полькай Агнешкай Радваньскай (38).
У 1/16 фіналу выйшла таксама Вікторыя Азаранка (87), якая перамагла іспанку Карлу Суарэс Навара. У другім раўндзе беларуска сустрэнецца з французскай тэнісісткай Каралін Гарсіяй (5).
Нашу суайчынніцу Аляксандру Сасновіч (36) з турніру выбіла славачка Вікторыя Кужмава (56).
Турнір у Цынцынаці завершыцца ў нядзелю, 19 жніўня.