Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Абу-Дабі

Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Абу-Дабі

Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Абу-Дабі. 12 студзеня ў паўфінальным паядынку беларуская тэнісістка ў двух сэтах абыграла Марыю Сакары з Грэцыі — 6:3, 6:2.

Саперніцай Сабаленка ў фінале будзе Вераніка Кудзерметава (46-я ў сусветным рэйтынгу) з Расіі, якая ў паўфінале абыграла Марту Касцюк (99) з Украіны — 7:6, 6:4.

У выпадку перамогі беларуска ўпершыню ў кар'еры стане 7-й ракеткай свету. Пакуль у яе 10-е месца ў сусветным рэйтынгу. Фінал пройдзе 13 студзеня.

Пераможная серыя Арыны Сабаленка працягваецца з восені, яна складае ўжо 14 выйграных паядынкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі