Сабаленка захавала за сабой 4-е месца ў сусветным рэйтынгу
Арына Сабаленка захавала за сабой 4-е месца ў сусветным рэйтынгу. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак. Напярэдадні ў фінале тэніснага турніру ў Штутгарце Сабаленка прайграла першай ракетцы свету Іге Свёнтак з Польшчы (2:6, 2:6). Вікторыя Азаранка з 18-га паднялася на 17-е месца, а Аляксандра Сасновіч засталася на 50-м радку.
У тэнісістаў-прафесіяналаў лідыруе серб Новак Джокавіч. Ілля Івашка захаваў 44-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.