Сафія Сапега: перад вылетам Рому прысніўся сон, што мы прызямляемся ў Мінску

Сафія Сапега: перад вылетам Рому прысніўся сон, што мы прызямляемся ў Мінску

Маці палітзняволенай Сафіі Сапегі атрымала яе першыя два лісты з СІЗА КДБ (яны былі напісаныя 1 і 3 чэрвеня). Іх змест прыводзіць bbc.com. Сафія шкадуе, што не паспела абараніць магістарскую дысертацыю ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Гэтую падзею яны з Раманам Пратасевічам планавалі адзначыць у рэстаране. Але цяпер абодва за кратамі ў Беларусі.

23-гадовая Сафія Сапега была затрыманая ў мінскім аэрапорце 23 траўня. Расіянка ляцела з Пратасевічам у самалёце з Грэцыі ў Літву, які пасадзілі ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка ў пачатку чэрвеня заявіў, што следства па справе грамадзянкі РФ будзе праходзіць у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі