Самая старая крымінальная справа ў Беларусі цягнецца ўжо 72 гады

Крымінальная справа

Крымінальная справа / sk.gov.by

У Беларусі ёсць крымінальная справа, якую распачалі 72 гады таму. Яе завялі ў 1951 годзе, доўжыцца да гэтага часу.

Справа тычыцца забойства дзіцяці ў Бабруйскім раёне. Яе распачалі па факце выяўлення цела 11-гадовай дзяўчынкі са слядамі ўдушэння і згвалтавання. Гэта самае старое нераскрытае злачынства ў Беларусі.

"Калі з'явіцца хоць найменшая магчымасць яго раскрыць, мы гэта зробім", — заяўляе намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша. Не ўдакладняючы, зрэшты, адкуль праз 72 года можа з'явіцца такая магчымасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі